У лютым брэнд «Сябры» атрымаў два медалі на дэгустацыйным конкурсе «Прадэкспа» ў Маскве, у сакавіку з’явілася яшчэ адна выдатная навіна: гарэлкі нашай флагманскай лінейкі былі ўдастоены трох медалёў IWSC (Лондан, Вялікабрытанія). Мы сталі адзіным беларускім брэндам гарэлак, які атрымаў узнагароды прэстыжнага конкурсу ў 2023 годзе.
International Wine & Spirit Competition (IWSC) — адзін з найбольш прэстыжных і аўтарытэтных міжнародных конкурсаў у індустрыі алкагольных напояў. Штогод на конкурс падаюць заяўкі ўдзельнікі з амаль 100 краін. На ацэнку журы ў Лондан дасылаюць больш за 5 тысяч напояў.
Конкурс праводзіўся ў некалькі этапаў: прафесійная сляпая дэгустацыя, панэльная дыскусія і лабараторны аналіз. У склад журы ўваходзяць 250 спецыялістаў галіны з усяго свету.
Нягледзячы на сур’ёзную каркурэнцыю, брэнд гарэлак «Сябры» прадэманстраваў неверагодныя вынікі. Мы ўзялі ў International Wine & Spirit Competition 2023 цэлыя тры ўзнагароды – два срэбры і адну бронзу.
СРЭБРА: «Сябры. Чыстая»
и «Сябры. De Luxe».
БРОНЗА: «Сябры. Мяккая».
Асобнай радасцю для нас сталі высокія ацэнкі экспертаў у сляпой дэгустацыі. «Срэбныя» прызёры атрымалі больш за 90 балаў са 100 магчымых. Гэта дакладна той вынік, якім можна ганарыцца!
З радасцю прымаем у скарбонку новыя медалі і працягваем працаваць над развіццём флагманскай лінейкі.
Ад Масквы да Лондана! «Сябры» прывезлі 5 медалёў міжнародных конкурсаў са сталіц Расіі і Вялікабрытаніі.